У беларускіх банках сканчаюцца свабодныя ячэйкі

05.05.2011 15:11
Архив Редакция

У беларускіх банках становіцца ўсё складаней арандаваць вочка для захоўвання — за апошнія месяцы колькасць свабодных ячэек адчувальна скарацілася. У большасці банкаў, дзе пакуль яшчэ можна гэта зрабіць, засталіся, у асноўным, вочкі самага маленькага памеру.

Так, вочкі маленькіх памераў можна яшчэ арандаваць у «Беларусбанку», «БПС-Банку», «Парытэтбанку» і «Франсабанк». На адрозненне ад гэтых банкаў у «Белзнешэканамбанку», наадварот засталіся вольнымі толькі вялікія ячэйкі. Для арэнды ячэйкі банк прымае сваіх кліентаў толькі па папярэднім запісе, перадае Infobank.by.

Вочка любога памеру можна арандаваць у «РРБ-Банку». У астатніх банках, па наяўнай інфармацыі, свабодных ячэек ужо няма і з’явяцца яны, верагодней за ўсё, не раней за чэрвень.

Месячная арэнда банкаўскай ячэйкі ў Беларусі сёння абыдзецца ў сярэднім у 10-12 даляраў. Кошт паслугі за суткі звычайна не перавышае 1,2 тыс. рублёў. Пры гэтым для арэнды ячэйкі неабходна ўнесці заклад. У некаторых банках (напрыклад, у «Белзнешэканамбанку», «БПС-Банку») заклад прымаюць толькі ў далярах (50 — 70 даляраў).

Как вам новость?
Головоломки