У беларускіх школах праз моцныя маразы могуць адмяніць заняткі

15.02.2011 11:14
Архив Редакция

У некаторых беларускіх школах у сувязі з моцнымі маразамі могуць адмяніць заняткі. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве адукацыі Беларусі. Пры гэтым рэгіёны маюць права самастойна прымаць рашэнне аб прыпыненні заняткаў, адзначылі ў ведамстве. "Усё залежыць ад магчымасці падвозу навучэнцаў да навучальнай установы", — распавялі ў міністэрстве.

«Пры неспрыяльных умовах надвор’я (ураган, тэмпература атмасфернага паветра мінус 25 градусаў і ніжэй ці хуткасць руху паветра большая за 2 м за секунду) мясцовымі органамі улады можа быць прынята рашэнне аб часовым прыпыненні адукацыйнага працэсу ў вучняў. Дашкольным установам у цяперашні час рэкамендавана не праводзіць шпацыраў на свежым паветры», — паведамілі ў міністэрстве, перадае БелТА.

«Рэгіёны Беларусі, нягледзячы на невялікія памеры рэспублікі, могуць часам адрознівацца ў тэмпературным рэжыме на 5-10 градусаў. Так, моцныя маразы і вільготнасць, якія назіраюцца ў Віцебскай вобласці, могуць не дасягнуць свайго піку ў Берасці або Гомелі», — адзначылі ў ведамстве. Пры гэтым у мінадукацыі падкрэслілі, што ў рэгіёнах, дзе тэмпература не апусціцца ніжэй за норму, заняткі адмяняць не будуць.

У мінадукацыі працуе спецыяльная камісія, якая сочыць за зменамі ўмоваў, вывучае праблемы, з якімі сутыкаюцца навучальныя ўстановы ў перыяд моцных маразоў, распавялі ў ведамстве. Пры гэтым у міністэрстве дадалі, што сочаць за сітуацыяй і ў выпадку неабходнасці бацькі вучняў будуць папярэджаныя аб часовым спыненні заняткаў у школах.

Как вам новость?
Головоломки