У беларускіх школах укараняюць новую сістэму навучання замежным мовам

22.09.2010 10:08
Архив Редакция

Беларускія школы паступова будуць пераходзіць на новую сістэму навучання замежным мовам. Пра гэта 21 верасня паведаміў намеснік міністра адукацыі Казімір Фарына. Асноўная задача, пастаўленая перад настаўнікамі замежных моў, — прывіць навучэнцам навыкі іншамоўных зносін.

Так, з гэтага навучальнага года класы на ўроках замежнай мовы ва ўсіх школах, гімназіях і ліцэях пераважна падзялілі на тры групы — ад шасці да дзевяці чалавек у кожнай (раней было 2 групы). З 2013 года ў школах плануецца ўвесці абавязковы вусны іспыт па замежнай мове, перадае БелТА.

«Вядома ж, уплыў на якасць выкладання мовы аказвае арганiзацыйна-метадычнае забеспячэнне і падрыхтоўка выкладчыкаў», — заявіў Казімір Фарына. Так, па словах намесніка міністра адукацыі, усе пенсіянеры, што выкладаюць замежныя мовы ў школах, павінны будуць прайсці курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі.

У цяперашні час вялікая частка беларускіх школьнікаў вывучае адну замежную мову — ангельскую, нямецкую, французскую, іспанскую ці кітайскую. Навучэнцы гімназій могуць дадаткова вывучаць яшчэ адну мову на факультатыўных занятках. У той жа час прадстаўнікі нацыянальных меншасцяў могуць таксама вывучаць мову сваёй нацыі.

У агульнаадукацыйных установах з 3-га па 11-ы класы школьнікі вывучаюць замежныя мовы ў аб’ёме трох навучальных гадзін на тыдзень, у гімназіях — у аб’ёме пяці навучальных гадзін з 5-га па 9-ы клас, у 10-11-х класах філалагічнага напрамкі — пяці навучальных гадзін, у 10-11-х класах іншых напрамкаў — чатырох навучальных гадзін.

Как вам новость?
Головоломки