У беларускіх ВНУ другой плыні пачаліся ўступныя іспыты

26.07.2010 17:18
Архив Редакция

Першыя ўступныя іспыты ў беларускіх ВНУ другой плыні прайшлі 26 ліпеня. Уступная кампанія ў большасці дзяржаўных і прыватных ВНУ другой плыні, працягнецца да 30 ліпеня, паведаміла кансультантка аддзела вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марыя Карпенка.

Сёлета абітурыентам трэба здаць іспыт унутры ВНУ па творчых дысцыплінах (малюнак, музыка, танец, сачыненне), літаратуры і фізічнай культуры, перадае БелТА. Пытанні і тэмы экзаменаў павінны быць знаёмыя паступаючым, бо ўсе праграмы былі выдадзеныя і апублікаваныя за паўгады да ўступнай кампаніі, распавяла Марыя Карпенка.

У цяперашні час у прыёмных камісіях ВНУ пераправяраюць дакументы, падлічваюць колькасць пададзеных абітурыентамі заяваў, вылічваюць прахадныя балы. На факультэты, дзе прымалі 3 сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання, залічэнне будзе праведзена ўжо ў найбліжэйшыя дні. Залічэнне ўсіх абітурыентаў на бюджэтныя аддзяленні ў ВНУ другой плыні павінна завяршыцца ва ўсіх ВНУ да 1 жніўня, паведаміла спецыялістка з мінадукацыі.

Как вам новость?