У "Белтэлекама" з'явіўся новы гендырэктар

05.04.2011 13:15
Архив Редакция

Новым генеральным дырэктарам "Белтэлекама" прызначаны Сяргей Папкоў, які займаў раней пасаду дырэктара філіяла Мінская гарадская тэлефонная сетка "Белтэлекам". Пра гэта расказалі на прадпрыемстве. Канстанцін Цікар, які ўзначальваў кампанію на працягу апошніх пяці гадоў, завяршае працу на пасадзе кіраўніка прадпрыемства па згодзе бакоў.

Новага генеральнага дырэктара прадпрыемства 5 красавіка прадставіў міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Мікалай Пятровіч Панцялей.

Сяргей Папкоў нарадзіўся 10 кастрычніка 1957 года. У 1983 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, у 1999 — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Прафесійны рост новы топ-мэнэджар «Белтэлекама» пачаў у 1983 годзе з пасады старэйшага інжынера, начальніка станцыйнага ўчастка Заводскага лінейна-станцыйнага цэха Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі (МГТС). У розныя гады займаў пасады намесніка начальніка Фрунзенскага ЛСЦ МГТС, намесніка начальніка сеткі МГТС, галоўнага інжынера МГТС, з 26 жніўня 2008 года — дырэктара філіяла Мінская гарадская тэлефонная сетка «Белтэлекам». Уганараваны медалём «За працоўныя заслугі». З 6 красавіка 2011 года — генеральны дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».

Как вам новость?
Головоломки