У Берасці будаўнічыя фірмы мяняюць цэны на ўжо аплочанае жыллё?

30.06.2011 13:30
Архив Редакция

У Берасці будаўнічая фірма "Віта", якая будуе 18-павярховы жылы дом на 170 кватэраў па вуліцы Маскоўскай, заявіла сваім дольшчыкам, што сродкаў для заканчэння будаўніцтва ў яе няма. Акрамя таго, па словах дырэктара фірмы Уладзіміра Галавача, з-за няправільных разлікаў для забудоўшчыка праектна-каштарыснай дакументацыі і сумы на выкананне будаўнічых працаў, людзі павінны ўнесці амаль 5 млрд рублёў дадаткова.

Дадзены дом, зыходзячы з пашпарта аб’екта, павінен быў быць здадзены яшчэ ў сакавіку гэтага года. Пасля заяў дырэктара прыватнай фірмы, якая свае прамашкі з праектнай арганізацыяй спісала на людзей, дольшчыкі вырашаюць — як ім быць далей і дзе ўзяць грошы, якія трэба ўнесці на працягу трох летніх месяцаў, піша «Брэсцкі веснік».

Так, у залежнасці ад колькасці «квадратаў», кожны з дольшчыкаў абавязаны даплаціць фірме ад 20 да 50 млн рублёў. Аднак Уладзімір Паўловіч прапануе кампраміс: перавесці адразу 60% ад патрабаванай сумы, а астатнія потым. Аднак, для людзей застаецца адкрытым пытанне, на каго і як узяць у банку новы крэдыт, калі яшчэ не выплачаны стары, які, таксама браўся для «Віты».

Как вам новость?
Головоломки