У Берасці дзяўчына скрала ў маці каштоўнасцяў на 24,2 тыс. даляраў

28.06.2011 14:43
Архив Редакция

Супрацоўнікі следчага аддзялення Ленінскага РУУС Берасця 27 чэрвеня распачалі крымінальную справу па ч.4 арт.205 Крымінальнага кодэксу Беларусі ("Крадзеж") у дачыненні да 18-гадовай берасцейкі і яе 20-гадовага сужыцеля, раней судзімага за крадзеж. Заяву ў міліцыю напісала 42-гадовая маці дзяўчыны. Яна абвінавачвае дачку ў крадзяжы каштоўнасцяў на агульную суму ў 121 млн рублёў (каля 24,2 тыс. даляраў).

Жанчына паведаміла міліцыянтам, што з яе хаты пры невядомых абставінах былі выкрадзеныя восем залатых чырвонцаў чаканкі 1901, тры залатыя заручальныя пярсцёнкі і залатая пячатка.

Як растлумачылі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама, маладым людзям пагражае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?