У Берасці маршрутка збіла на пераходзе адразу двух чалавек

27.09.2010 16:01
Архив Редакция

У Берасці адбылося буйное дарожна-транспартнае здарэнне: маршрутнае таксі збіла адразу двух чалавек на пешаходным пераходзе. У цяперашні момант супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі высвятляюць дэталі здарэння. Пацярпелых з цяжкімі траўмамі даставілі ў абласную лякарню, дзе за іх жыццё цяпер змагаюцца дактары.

«Абодва пацыенты атрымалі цяжкія траўмы, уключаючы траўмы галавы, грудной клеткі, жывата. У абыход прыёмнага пакоя, у суправаджэнні рэаніматолага яны былі дастаўлены ў аперацыйны. Стан цяжкі, вельмі цяжкі», — распавёў загадчык рэанімацыйнага аддзялення Берасцейскай абласной лякарні Ігар Лобан, перадае СТВ.

Верагодней за ўсё, збітыя на пераходзе мужчына і жанчына спяшаліся на працу.

Как вам новость?
Головоломки