У Берасці на каталіцкіх могілках вандалы разбурылі 70 надмагілляў

27.08.2010 14:52
Архив Редакция

На каталіцкіх могілках у Берасці невядомыя апаганілі каля 70 надмагілляў. Вандалы перакулілі помнікі, разбілі крыжы на магілах. Зламыснікі павалілі як старыя, так і адносна нядаўна зробленыя помнікі. Былі пашкоджаны некаторыя помнікі з граніту, якія былі ў адносна добрым стане.

Па словах актывісткі Саюзу палякаў, польскае консульства праінфармаванае аб тым, што здарылася. Цяпер па гэтай справе вядзецца следства, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Как вам новость?
Головоломки