У Берасці на "Савушкіным прадукце" адбыўся выкід аміяку

02.09.2010 16:47
Архив Редакция

У Берасце на ААТ "Савушкін прадукт" адбыўся выкід газападобнага аміяку. Як распавялі ў Берасцейскім абласным упраўленні МНС, інцыдэнт здарыўся сёння, 2 верасня каля поўдня, у выніку чаго было эвакуявана 50 супрацоўнікаў прадпрыемства.

Паведамляецца таксама аб двух пацярпелых у выніку атручвання парамі аміяку, якія былі шпіталізаваныя, перадае БелТА.

На ліквідацыю аварыі накіравалі шэсць аўтацыстэрнаў, спецтранспарт хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, газадымаабароннай службы.

Пакуль вядома, што выкід аміяку адбыўся з пашкоджанага трубаправода. Аварыя адбылася ўнутры памяшкання, выкідаў аміяку ў атмасферу не зафіксавана.

Как вам новость?