У Берасці на светлафоры сутыкнуліся пяць машын

21.03.2011 13:58
Архив Редакция

У нядзелю, 20 сакавіка, каля 19:50 на перакрыжаванні вуліц 28-га ліпеня і Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Берасці аўтамабіль Peugeot сутыкнуўся з машынай маркі Volkswagen, якая ехала ў тым жа накірунку і спынілася на чырвонае святло светлафора. У выніку ДТЗ былі закранутыя таксама аўтамабіль Renault і дзве машыны Mercedes. Кіроўца Peugeot шпіталізаваны з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай.

Акрамя таго, мужчына, жыхар Берасця 1960 года нараджэння, атрымаў пералом носа і пашкоджанні. Іншыя ўдзельнікі ДТЗ не пацярпелі, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Берасця і Берасцейскай вобласці.

У дадзены момант па факце дарожна-транспартнага здарэння вядзецца праверка, кроў вадзіцеля Peugeot ўзятая на аналіз. За 2011 год у Берасці гэта першая аварыя з удзелам такой колькасці транспартных сродкаў.

Как вам новость?