У Берасці пры рэканструкцыі гандлёвага цэнтра на працоўнага ўпала частка сцяны

18.05.2011 11:06
Архив Редакция

У аўторак вечарам, 17 траўня, у Берасці на вуліцы Маскоўскай, дзе праходзіць рэканструкцыя гандлёвага цэнтра "Юбілейны", абрынулася частка сцяны будынка. Пад заваламі апынуўся адзін з будаўнікоў. Супрацоўнікі МНС і хуткай дапамогі дасталі яго з-пад завалаў і даставілі ў абласную бальніцу.

У Брэсцкай абласной бальніцы 47-гадовага пацярпелага прааперавалі. Па словах медыкаў, пацыента пасля аперацыі змясцілі ў рэанімацыйнае аддзяленне, яго стан ацэньваецца як цяжкі, перадае БелаПАН.

У цяперашні час высвятляюцца прычыны здарэння.

Как вам новость?
Головоломки