У Берасці ў выбарчую камісію не ўключылі члена незалежных прафсаюзаў

30.09.2010 08:49
Архив Редакция

У Берасці ў склад выбарчай камісіі ўключылі прадстаўніка афіцыйных прафсаюзаў, аднак адмовілі Сяргею Вакуленку, якога прапанаваў незалежны прафсаюз працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці. Такое рашэнне супрацоўніца аблвыканкама Наталля Грыгор'ева патлумачыла несувымерна рознай колькасцю членаў гэтых дзвюх арганізацый.

Прадстаўнікі ўсіх заяўленых партый, па словах Наталлі Грыгор’евай, увайшлі ў Берасцейскую абласную выбарчую камісію, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«З адзінаццаці зарэгістраваных у Берасцейскай вобласці партый прапанавалі сваіх членаў у выбарчую камісію чатыры: Ліберальна-дэмакратычная партыя, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Камуністычная партыя Беларусі і партыя левых «Справядлівы свет». Усе чатыры прадстаўнікі былі ўключаныя ў склад камісіі», — адзначыла супрацоўніца аблвыканкама.

Как вам новость?
Головоломки