У Берасці заканчваюцца цыгарэты

08.04.2011 11:45
Архив Редакция

Фірма "Табакінвест", якая выпускае такія маркі цыгарэт, як "Winston", "Golden Gate", "Monte Karlo", "Camel", "Карона", перастала адпускаць іх з аптовага склада ў Брэсце, а сваіх супрацоўнікаў адправіла ў адпачынак за свой рахунак. Прадпрымальнікам на прадпрыемстве растлумачылі, што ў фірмы скончылася валюта для закупкі сыравіны.

Па словах прадпрымальніка Уладзіміра Катрыджа, запасы цыгарэт у Брэсце прададуць за чатыры-пяць дзён. У той жа час ён лічыць, што на складзе «Табакінвеста» цыгарэты яшчэ ёсць. «На аптовым складзе тытунь ёсць, цыгарэты ёсць, але яны ў рознічны гандлю не адпускаюцца. Ні для прадпрымальнікаў, ні у крамы, ні для іншых структур. Мы лічым, што яны чакаюць павышэння акцызаў на цыгарэты», — заявіў Уладзімір Катрыдж, перадае Радыё «Рацыя».

Як раней паведамляў Тэлеграф, з 22 лютага ў Беларусі на 0,9 — 10% выраслі кошты на пяць марак цыгарэт беларускай і замежнай вытворчасці пры продажы ў розніцу. Акрамя таго, для насычэння рынку тытунёвых прадуктаў зацверджаны рознічныя цэны на імпартныя цыгарэты «Cigaronne».

Как вам новость?
Головоломки