У Берасцейскай вобласці абвясцілі жалобу па загінулых на «Пінскдрэве»

03.11.2010 09:52
Архив Редакция

Старшыня Берасцейскага абласнога выканаўчага камітэта Канстанцін Сумар, «выказваючы смутак па грамадзянах Рэспублікі Беларусь, якія загінулі ў выніку выбуху і узгарання ў цэху ДСП ЗАТ Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» у горадзе Пінску, спачуваючы іх родным і блізкім», прыняў рашэнне аб'явіць у Брэсцкай вобласці трэцяга і чацвёртага лістапада 2010 Днямі смутку.

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, у гэтыя дні на ўсёй тэрыторыі вобласці прыспусцяць дзяржаўныя сцягі і сцягі адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак вобласці. Акрамя таго, установы культуры і рэгіянальныя тэлерадыёкампаніі вобласці адменяць забаўляльныя мерапрыемствы і перадачы.

Як раней паведамляў Тэлеграф, па стане на 1 лістапада, колькасць загінулых у выніку выбуху 25 кастрычніка ў ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» узрасла да 14 чалавек. У медыцынскіх установах знаходзяцца яшчэ шэсць пацярпелых. Трое з іх праходзяць лячэнне ў абласной бальніцы Брэста, яшчэ трое — у бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Мінска.

У сваю чаргу, сябры назіральнага савета «Пінскдрэва» пастанавілі для аказання дадатковай матэрыяльнай дапамогі сем’ям загінулых выплаціць па 30 млн. рублёў, пацярпелым работнікам — па 20 млн. рублёў. У цэлым выплаты сем’ям загінулых складуць па 100 млн. рублёў кожнай, пацярпелым — па 50 млн. рублёў.

Как вам новость?
Головоломки