У Берасцейскай вобласці матацыкліст парушыў мноства правілаў і збіў школьніц

27.08.2010 16:26
Архив Редакция

У вёсцы Сычова Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці 26 жніўня 23-гадовы мясцовы жыхар, кіруючы матацыклам "ММВЗ", парушыў адразу некалькі правілаў і наехаў на дзвюх юных аднавясковак. Усе трое дастаўленыя ў цэнтральную раённую лякарню ў Іванава. Пра гэта паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама Сяргей Юрашэвіч.

У 14-гадовай дзяўчынкі дактары дыягнаставалі цяжкую закрытую чэрапна-мазгавую траўму, у яе 13-гадовай сяброўкі — ушыбленую рану правай галёнкі, у парушальніка — закрытую чэрапна-мазгавую траўму і ўшыбленую рану лба, перадае БелаПАН.

«Устаноўлена, што ў яго няма правоў на кіраванне транспартнымі сродкамі, матацыкл яму не належыць. Па папярэдняй інфармацыі, матацыкліст рухаўся па вуліцы, не ўключыўшы фару. У яго ўзятая кроў на аналіз, каб выясніць, ці не быў малады чалавек у момант аварыі ў стане ап’янення», — паведаміў Сяргей Юрашэвіч.

У любым выпадку, па словах інспектара, іншых парушэнняў хопіць, каб прыцягнуць матацыкліста да адказнасці па поўнай праграме.

Усяго, згодна з ДАІ, за 2010 года у Берасцейскай вобласці адбылося 39 ДТЗ з удзелам дзяцей, у якіх адно дзіця загінула, а 41 атрымала розныя траўмы.

Как вам новость?
Головоломки