У Берасцейскай вобласці мужчына застрэліў са стрэльбы двух сабутэльнікаў

08.11.2010 16:02
Архив

У суботу, 6 лістапада, у вёсцы Дамашэвічы Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці 22-гадовы жыхар Баранавічаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, з неўстаноўленай паляўнічай стрэльбы застрэліў двух сабутэльнікаў, а трэцяга цяжка параніў. Праваахоўныя органы ўжо затрымалі маладога чалавека.

Трагедыя адбылася ў доме 59-гадовага мясцовага жыхара. Тут і быў знойдзены труп гаспадара з агнястрэльным раненнем галавы і труп яго 32-гадовага аднавяскоўца з такім жа раненнем. Трэцяга мясцовага жыхара, 37-гадовага мужчыну, з аналагічным раненнем галавы змясцілі ў раённую лякарню, перадае БелаПАН.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, у дачыненні да затрыманага маладога чалавека распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 139 КК (забойства). Злачынцу пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 6 да 15 гадоў.