У Берасцейскай вобласці павесілася маці дваіх дзяцей

04.03.2011 15:25
Архив Редакция

У вёсцы Старое сяло Жабінкаўскага раёна Берасцейскай вобласці павесілася 31-гадовая мясцовая жыхарка. Цела жанчыны раніцай 3 сакавіка знайшоў яе муж ў хляве ў двары дома. Ён шукаў жонку, бо яна не прыйшла дадому начаваць. Як паведамілі ў пракуратуры Жабінкаўскага раёна, жанчына знаходзілася ў адпачынку па доглядзе за дзіцем, у яе засталіся двое малалетніх дзяцей.

Муж памерлай паведаміў, што жанчына і раней прадпрымала спробы скончыць жыццё самагубствам. Днём 2 сакавіка яна даслала яму на мабільны тэлефон паведамленне: «Прабач за ўсё», перадае БелаПАН.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, загадчык кафедры псіхіятрыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Раман Еўсягнееў паведамляў раней, што ў цэлым па Беларусі ад суіцыдаў гіне больш людзей, чым у ДТЗ. «У нас ад суіцыду штогод гіне больш за 2,5 тыс. чалавек. На дарогах у нас за год гіне прыкладна 1,2 тыс. чалавек», — адзначыў эксперт.

Как вам новость?
Головоломки