У Берасцейскай вобласці ў пенсіянера скралі 2,3 тыс. даляраў

04.04.2011 12:08
Архив Редакция

Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАУС Берасцейскага аблвыканкама затрымалі жыхара Маларыты, які 2 красавіка выкраў ў пенсіянера з вёскі Хадасы 400 тыс. рублёў, дзве тысячы даляраў і лічбавы фотаапарат коштам 600 тыс. рублёў. Агульная сума выкрадзенага склала каля 2,3 тыс. даляраў у эквіваленце.

Як паведамілі ва УУС Берасцейскага аблвыканкама, зламыснік выкраў маёмасць пенсіянера з яго дома, які гаспадар пакінуў адкрытым.

Злачынцам аказаўся раней судзімы за крадзеж і хуліганства 29-гадовы мужчына, які адбывае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. У дачыненні да затрыманага распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 205 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Крадзеж»). Калі віна мужчына будзе даказана, яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Как вам новость?
Головоломки