У Берасцейскай вобласці п'яная 16-гадовая дзяўчына патрапіла пад цягнік і выжыла

04.08.2010 14:44
Архив Редакция

У Берасцейскай вобласці п'яная 16-гадовая жыхарка вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна трапіла пад электрацягнік Баранавічы-Мінск. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар УУС на транспарце МУС Беларусі Аляксандр Марчанка. Дзяўчына атрымала сінякі. Пасля аказання дапамогі ў мясцовай лякарні яе перадалі маці.

Як распавялі ва УУСТ, дзяўчына распівалі піва і, захмялеўшы, верагодней за ўсё, выйшла на пуці на 889-м кіламетры перагону Пагарэльцы-Баранавічы. За распіванне алкаголю ў грамадскім месцы на яе склалі адміністрацыйны пратакол па ч. 1 арт. 17.3 КаАП, перадае БелТА.

Таксама ва УУСТ расказалі, што іншая 16-гадовая дзяўчына з пасёлка Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці выпала на перон станцыі Шуміліна з тамбуру дызель-цягніка Віцебск-Полацк. Дзяўчыну з закрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі. Як паведамілі міліцыянты, няшчасны выпадак адбыўся праз дрэннае самаадчуванне.

Как вам новость?
Головоломки