У Берасцейскай вобласці прарвала нафтаправод

23.12.2010 11:48
Архив Редакция

На ўчастку магістральнага нафтаправода Мазыр-Берасце каля вёскі Грушаўка Камянецкага раёна Берасцейскай вобласці 22 снежня адбыўся прарыў. Паведамленне аб гэтым паступіла ў мясцовае аддзяленне міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі ў 19:53. Да месца аварыі накіравалі сілы і сродкі МНС і канцэрна «Белнафтахім» (51 адзінка тэхнікі і 139 чалавек).

Як стала вядома карэспандэнту Тэлеграфа, паводле папярэдніх разлікаў, з трубаправода вылілася каля 70 кубаметраў нафты, якая разлілася на плошчы 1,2 гектара і загарэлася. У 20:43 ратавальнікі лакалізавалі аварыю, а ў 01:15 ліквідавалі ўзніклы пажар.

Аварыйна-аднаўленчыя службы вядуць працы па запампоўцы нафты, якая выйшла ў паралельны нафтаправод. Пагрозы населеным пунктам і водным аб’ектам няма, паведамілі ў МНС.

У дадзены момант, на месцы аварыі працуе следчая камісія. 21 снежня на ўчастку нафтаправода праводзіўся капітальны рамонт з распрацоўкай грунту экскаватарам, заменай ізаляцыйнага пакрыцця з ужываннем, у тым ліку, і дызель-генератарнай ўстаноўкі.

Как вам новость?