У Берасцейскай вобласці праз авіябомбу эвакуявалі 223 чалавекі

29.07.2010 15:59
Архив Редакция

У горадзе Лунінец Берасцейскай вобласці пры пракладцы камунікацыяў адзін з працоўных, капаючы траншэю, знайшоў каўшом эскалатара авіябомбу часоў другой сусветнай вайны. Да прыбыцця сапёраў мясцовыя супрацоўнікі МНС і міліцыі эвакуявалі з зоны паражэння 223 чалавекі: 40 — з міні-рынку, 50 — з цэнтральнага ўніверсама, 133 — з чатырох найбліжэйшых дамоў.

Як паведаміла супрацоўніца ўніверсама, радыўс, за якім можна было знаходзіцца, складаў 300 метраў. Па яе словах, паколькі ў Лунінцы сваіх сапёраў няма, то давялося выклікаць іх з Баранавічаў. «У 12:00 нам паведамілі, што знайшлі бомбу, і дзесьці ў пачатку сёмай можна было вяртацца на працу», — расказала супрацоўніца крамы, перадае БелаПАН.

Сапёры знайшлі баявую савецкую авіябомбу «ФАБ-50», якую затым вывезлі ў бяспечнае месца і ўзарвалі.

Як паведамляе карэспандэнт Тэлеграфа, фугасная авіяцыйная бомба цэльнакаваная «ФАБ-50» была распрацавана ў 1930-х гадах у СССР. Яе вага складае 50 кілаграмаў, даўжыня — 936 міліметраў.

Как вам новость?
Головоломки