У Берасцейскай вобласці таксама дазволілі бясплатны праезд школьнікаў

17.12.2010 09:38
Архив Редакция

Школьнікі Берасцейскай вобласці атрымалі права бясплатнага праезду ў грамадскім гарадскім і прыгарадным транспарце. Пра гэта 16 снежня ў інтэрв'ю берасцейскаму тэлебачанню заявіў старшыня Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэту Канстанцін Сумар. Паводле яго слоў, ён ужо падпісаў адпаведнае рашэнне аблвыканкама і давёў яго да органаў улады гарадоў і раёнаў.

Як раней перадаваў Тэлеграф, паводле рашэння мясцовых органаў кіравання ў Гомельскай вобласці з 15 снежня ўсім школьнікам далі права на бясплатны праезд на гарадскім і прыгарадным грамадскім аўтамабільным транспарце. З 13 снежня школьнікі ў Полацку, Наваполацку, Оршы і Віцебску могуць таксама бясплатна ездзіць у грамадскіх аўтобусах. З 7 снежня школьнікі ў Мінску таксама атрымалі права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту за выключэннем таксі.

Как вам новость?
Головоломки