У Берасцейскім раёне выбухнуў двухпавярховы дом: ёсць ахвяры — фота

22.02.2011 12:57
Архив Редакция

У панядзелак, 21 лютага, у вёсцы Буяк Берасцейскага раёна ў адным з двухпавярховых дамоў адбыўся выбух, у выніку якога ўспыхнуў пажар. У момант выбуху ў будынку, на першым паверсе якога размешчана кветкавая крама, знаходзіліся людзі. Семярым з іх удалося эвакуявацца самастойна, дваіх з-пад завалаў дасталі выратавальнікі. Аднаго з іх (супрацоўніка крамы) выратаваць не ўдалося.

Як распавялі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях, людзі, якія не змаглі выбрацца з-пад завалаў самастойна, у момант выбуху знаходзіліся ў гаражы, размешчаным у цокальным паверсе. На месцы здарэння неадкладна арганізавалі працы па пошуку і выратаванні пацярпелых. Для разборкі завалаў былі прыцягнутыя 21 адзінка тэхнікі і 91 чалавек асабовага складу МНС, 11 адзінак тэхнікі і 27 чалавек іншых арганізацый.

Першага пацярпелага мужчыну з-пад завалаў дасталі праз 12 хвілін пасля пачатку пошукаў. Яго шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне Берасцейскай абласной бальніцы. Пошукі другога чалавека супрацоўнікам МНС давялося весці адначасова з тушэннем узніклага пажару. На пошукі чалавека, што знаходзіўся пад заваламі. прыцягнулі нават кіналагічную службу Берасцейскай памежнай групы. Цела мужчыны ўдалося выявіць толькі тады, калі большая частка разбуранага будынка была разабрана.

Акрамя таго, пакуль на месцы здарэння вяліся пошукавыя працы, да медыкаў звярнуўся адзін з семярых работнікаў прадпрыемства, якія эвакуяваліся самастойна. З ушыбамі і ранамі яго даставілі ў траўмапункт, а пасля агляду адпусцілі дадому.

Па інфармацыі МНС, у выніку выбуху былі разбураныя апорныя сцены будынка, абрынуліся пліты перакрыцця і дах. Агульная плошча абрушэння склала 180 квадратных метраў. У выніку акрамя самога будынка знішчаны таксама грузавы аўтамабіль Mercedes, які знаходзіўся ў гаражы будынка. У цяперашні час эксперты выяўляюць прычыну выбуху.
Thumbnail image for взрыв под Брестом 2222.jpg
Thumbnail image for взрыв под Брестом 333.jpg

Как вам новость?