У Бераставіцкім раёне на пенсіянера завялі справу за аголены зад

25.05.2010 11:51
Архив Редакция

У дачыненні 75-гадовага пенсіянера з вёскі Вялікія Эйсманты Бераставіцкага раёну заведзена крымінальная справа. У мясцовай краме мужчыну не прадалі ў доўг бутэльку алкаголю. У адказ ён зняў порткі і паказаў жанчынам аголены зад.

Прадаўшчыцы пакрыўдзіліся і выклікалі міліцыю. Усё, што здарылася, было зафіксавана на камеру мабільнага тэлефона, перадае «Твой стыль». Цяпер гэтыя кадры з’яўляюцца асновай для абвінавачанняў пенсіянера ў хуліганстве, паколькі ён сам не прызнаецца ва ўчыненым.

Как вам новость?
Головоломки