Сіноптыкі: Беларусь чакаюць моцныя ліўні, град і спёка

09.08.2010 15:18
Архив Редакция

У бліжэйшыя тры дні ў Беларусі чакаецца гарачае надвор'е. Па рэспубліцы тэмпература паветра складзе +23 — +29°С, на ўсходзе — да +30 — +36°С. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні з градам. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметцэнтры.

Сёння, 9 жніўня, надвор’е фармуюць актыўныя атмасферныя франты. У шматлікіх раёнах Беларусі пройдуць навальнічныя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца моцныя ліўні, град, пры навальніцах — моцны шквалісты вецер. Тэмпература паветра прагрэецца да +23 — +29°С, на ўсходзе — да +30 — +36°С. Атмасферны ціск будзе слаба ўзрастаць.

10 і 11 жніўня ўплыў маларухомых актыўных атмасферных франтоў захаваецца. Практычна па ўсёй рэспубліцы пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя ліўні. Днём ва ўсходніх раёнах магчымы град і моцны шквалісты вецер. Тэмпература паветра ўначы будзе +15 — +22°С, днём +23 — +29°С. У Гомельскай, Магілёўскай і на ўсходзе Віцебскай вобласці паветра прагрэецца да +30 — +34°С.

У чацвер, 12 жніўня, вялікая частка Беларусі патрапіць пад уплыў вобласці падвышанага атмасфернага ціску. На паўднёвым усходзе краіны захаваецца ўплыў франтальнай часткі. Тэмпература паветра зноў павялічыцца: уначы +13 — +20°С, днём +26 — +32°С. На паўднёвым усходзе тэмпература падыміцца да +35 — +37°С, тут чакаюцца кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. Вецер паўночны, паўночна-усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.

Как вам новость?
Головоломки