У Брэсце мужчына скінуўся са шматпавярховага дома

02.06.2010 17:30
Архив Редакция

Берасцейская пракуратура правярае меркаванае самагубства, якое адбылося на выходных ў абласным цэнтры краіны. Мужчына, якому было 35 гадоў, скокнуў са шматпавярховага дома. Пра гэта паведаміла старшая памочніца пракурора Ленінскага раёна Брэста Лілія Карнейчык.

«Напярэдадні смерці мужчыну споўнілася 35 гадоў. Жыў ён з сястрой, не быў жанаты, нідзе не працаваў. З юнацкага ўзросту ўжываў спіртныя напоі. Запіскі не пакінуў. Са словаў знаёмых, адчуваў сябе няўдачнікам, бо ў 35 гадоў нічога не дасягнуў», — распавяла Лілія Карнейчык, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Па словах прадстаўніка пракуратуры, сёлета суіцыдаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года стала больш. У 80% выпадкаў людзі рабілі суіцыд ў стане алкагольнага ап’янення.

Как вам новость?