У Брэсце пройдзе паніхіда па турыстах, якія загінулі ў Расіі

15.03.2010 17:37
Архив Редакция

Грамадзянская паніхіда па турыстах з Беларусі, якія загінулі ў Мурманскай вобласці Расіі, пройдзе ў аўторак, 16 сакавіка, з 09:30 да 11:30 у Лядовым палацы Брэста. Пра гэта паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы Брэсцкага аблвыканкама. Целы загінулых грамадзян Беларусі на адмысловым вагоне пакінулі Мінск каля 15:00, увечары іх даставяць у абласны цэнтр.

«Да цяперашняга часу яшчэ не вядома, дзе будуць пахаваны загінулыя маладыя людзі, бо берасцейцаў з іх двое — Яўген Траскевіч і Дар’я Трацынская, кіраўнік групы Міхаіл Карпеш пражываў у вёсцы Чэрні Брэсцкага раёна, а Аляксандра Коўган — ураджэнка Кобрына», — распавялі ў Брэсцкім аблвыканкаме, перадае БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, трэцяга сакавіка група беларускіх турыстаў у складзе шасці чалавек прыбыла ў перадгор’е Хібін Мурманскай вобласці. Група не зарэгістравалася ў Мурманскім пошукава-выратавальным атрадзе, як таго патрабуюць меры бяспекі. Падчас лыжнага пераходу група патрапіла пад лавіну ў горным масіве Лавазерскі.

Восьмага сакавіка а 14:30 у паказаным раёне зафіксавалі сход снежнай лавіны. У выніку пад снегам апынуліся чацвёра турыстаў, двое маладых людзей, Аляксандр Юрага і Дзмітрый Фамін здолелі выратавацца.

Напачатку маладыя людзі ўласнымі сіламі спрабавалі знайсці сваіх таварышаў, але пасля беспаспяховых спроб накіраваліся ў бліжэйшы райцэнтр па дапамогу, куды змаглі дабрацца толькі да вечара дзявятага сакавіка.

У галоўным кіраванні МНС паведамлялі, што пошукавыя працы ўскладняліся дрэннымі ўмовамі надвор’я. Усе шасцёра былі жыхарамі Брэсцкай вобласці, чацвёра загінулых: Карпеш Міхаіл 1981 года нараджэння, Трацынская Дар’я (1983), Траскевіч Яўген (1986) і Коўган Аляксандра (1987).

Как вам новость?
Головоломки