У Брэсце ў тралейбусе памёр студэнт мясцовага ВНУ

23.03.2010 11:39
Архив Редакция

У абласным цэнтры ў тралейбусе, які рухаўся па праспекце Машэрава, 21 сакавіка каля 13:00 памёр студэнт другога курсу Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна. Як паведамілі ў Ленінскім РАУС Брэста, на скрыжаванні вуліцы 17 верасня і праспекта Машэрава пасажыры тралейбуса ўбачылі, што маладому чалавеку, які стаяў на задняй пляцоўцы, стала дрэнна і ён зваліўся.

«Пасажыры паведамілі пра гэта кіроўцу, які спыніў тралейбус, і выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі, які прыбылі  на месца здарэння, канстатавалі смерць 19-гадовага студэнта», — паведамілі ў РАУС, перадае БелаПАН.

Прычыну смерці маладога чалавека, жыхара Пінскага раёна, высветліць судова-медыцынская экспертыза. Па папярэдніх дадзеных медыкаў, прычынай смерці студэнта стаў тромб.

Как вам новость?