У Брэсце затапіла тры мікрараёны

09.03.2010 14:56
Архив Редакция

У Брэсце ў выніку паводак апынуліся затопленымі тры мікрараёны. Вада затапіла індывідуальныя забудовы і сутарэнныя памяшканні ў хатах. У аддзелы па надзвычайных сітуацыях паступіла 106 заявак пра падтапленне, у выніку чаго ў абласным кіраванні МНС стварылі адмысловыя групы для аператыўнага рэагавання.

Жыхары ўласнаручна і з дапамогай гарадскіх службаў капаюць траншэі і выпампоўваюць ваду з падтопленых будынкаў і забудоў разам з выратавальнікамі, паведамляе Блог Брэста.

Пацярпелыя ад паводак людзі просяць прадстаўнікоў улады пабудаваць у горадзе каналізацыю, праект якой ужо існуе, і тым часам, рыхтуюцца да яшчэ большай паводкі і закупляюць гумовыя боты.

Улады запэўніваюць гараджан ў тым, што ліўневы калектар гараджане, як лічыцца, атрымаюць сёлета.
 

Как вам новость?
Головоломки