У Брэсцкай вобласці адкапалі бутэльку са старадаўнімі дакументамі

18.05.2010 15:25
Архив Редакция

У вёсцы Бостынь Лунінецкага раёна мясцовыя жыхары адкапалі бутэльку са старадаўнімі дакументамі. Яна была закапана на могілках на глыбіні каля двух метраў. Мяркуючы па датах, уладальнік дакументаў нейкі Аляксандр Палтаржыцкі закапаў яе яшчэ ў 1939 годзе.

Дакументы вельмі добра захаваліся, паколькі іх уладальнік вельмі якасна закаркаваў бутэльку, перадае БелТА. Частка дакументаў была напісана па-руску, а частка — па-польску. Знаходку перадалі ў мясцовы музей.
Сярод дакументаў вайсковы білет Аляксандра Палтаржыцкага, ліст-прашэнне да польскага ваеннага міністра ад жыхара Бостыні, фотаздымак царскай сям’і Мікалая II і яго жонкі, а таксама сведчанне прыналежнасці да таемнага таварыства — пасведчанне, выдадзенае члену Аляксандраўскага аддзела Брацтва рускай праўды Аляксандру Палтаржыцкаму.

Как вам новость?
Головоломки