У Бішкеку просяць дапамогі ў выдачы Бакіева ў Расіі і ЗША

18.05.2010 13:09
Архив Редакция

У аўторак, 18 траўня, сваякі загінулых падчас масавых беспарадкаў у Кыргызстане правялі акцыі каля пасольстваў Расіі, ЗША, Казахстана і Беларусі. Яны перадалі звароты на імя прэзідэнтаў чатырох краін з просьбай пасадзейнічаць у выдачы часовым уладам Кыргызстана прэзідэнта Курманбека Бакіева, які знаходзіцца ў Беларусі.

«На падставе міжнародных канвенцый экс-прэзідэнт Бакіеў павінен быць экстрадаваны ў Кыргызстан. Сваякі загінулых у красавіцкіх падзеях настойваюць на правядзенні судовага працэсу над Бакіевым», — заявіў старшыня грамадскага аб’яднання «Мекен шэйітэры» Арстанбек Сагындыкаў, перадае «Интерфакс».
Тым часам генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што ў Мінску дагэтуль не атрымалі з Бішкеку афіцыйных дакументаў па справе прэзідэнта Кыргызстана, паведамляе БелаПАН.
Як адзначыў генпракурор, у дасланым раней па факсе запыце аб экстрадыцыі Курманбека Бакіева часовы ўрад Кыргызстана абяцаў пераслаць дадатковыя матэрыялы па гэтай справе на 18 аркушах па пошце.
Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў быў вымушаны пакінуць краіну пасля беспарадкаў, якія ўспыхнулі шостага красавіка. У сутыкненнях апазіцыі з прадстаўнікамі ўлады загінула каля 80 чалавек. 
Часовы ўрад Кыргызстана абвінаваціў ў гібелі людзей прэзідэнта, адправіў Курманбека Бакіева ў адстаўку і пазбавіў яго недатыкальнасці. Сам кіргізскі лідар сваю адстаўку не прызнае і заяўляе, што застаецца кіраўніком дзяржавы.

Как вам новость?
Головоломки