У буйных гарадах Беларусі паветра зрабілася брудным

13.08.2010 12:27
Архив Редакция

Паводле дадзеных назіранняў, з 5 па 11 жніўня ў многіх буйных гарадах Беларусі павысіўся ўзровень забруджання паветра. Прычыны павышанай канцэнтрацыі шкодных рэчываў — працяглая гарачыня і адсутнасць ападкаў. Пра гэта паведамілі ў аддзеле аналізу інфармацыі і прагназавання ўзроўняў забруджання паветра Рэспубліканскага цэнтра радыяцыйнага кантролю і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Так, максімальныя канцэнтрацыі фармальдэгіду ў Віцебску (раёны вуліц М. Горкага і Касманаўтаў, праспектаў Люднікава і Перамогі) перавышалі нарматыў якасці ў 1,1-1,4 раза. У Берасці (вул. Пушкінская і 17 верасня) — у 1,4-1,9 раза, Магілёве (вул. Першамайская) — у 2,1 разы, Оршы (вул. К. Маркса і Маладзёжная) — у 2-2,3 раза. У Мінску (вул. Шчорса) максімальная канцэнтрацыя фармальдэгіду складала 1,2 ГДК, перадае БелТА.

Максімальныя канцэнтрацыі цвёрдых часціц сумарна ў Мазыры (вул. Пралетарская) і Мінску (вул. Бабруйская) складалі 1,3 ГДК і 1,5 ГДК адпаведна.

Максімальныя канцэнтрацыі аміяку ў Магілёве (зав. Крупскай і вул. Чалюскінцаў) знаходзіліся ў межах 1,3-1,7 ГДК, фенолу (вул. Чалюскінцаў) — 1,1-1,9 ГДК. Кароткачасовае павелічэнне ўтрымання дыяксіду азоту (1,2 ГДК) зафіксавана ў раёне вуліцы Астроўскага.

Па дадзеных бесперапынных вымярэнняў, павелічэнне ўтрымання ў паветры цвёрдых часціцаў фракцыі РМ-10 адзначана ў мінулыя выходныя дні. Сярэднесутачныя канцэнтрацыі 7 і 8 жніўня ў Жлобіне (вул. Прыгарадная), Магілёве (пр-т. Шміта і ул. Маўчанскага), Мінску (пр-т Незалежнасці, вул. Ціміразева і Радыяльная) і Віцебску (вул. Чкалава) знаходзіліся ў межах 1,4-1,8 ГДК.

У іншых кантраляваных гарадах перавышэнне нарматываў якасці не зафіксавана.

Как вам новость?