У буйных крамах Мінску раскупілі ўсе вентылятары

28.07.2010 11:57
Архив Редакция

У сувязі з надзвычай гарачым надвор'ем ў ГУМе, ЦУМе, універмагу «Беларусь» і ва ўсіх буйных крамах Мінску, якія гандлююць электратаварамі і бытавой тэхнікай, былі раскуплены ўсе вентылятары. «Яшчэ ў мінулы чацвер вентылятары ў нашай краме былі. Цяпер скончыліся, але заяўкі на іх ужо пададзеныя — чакаем падвозу», — заявіў намеснік дырэктара ААТ "ЦУМ Мінск" Аляксей Сокал.

Па ягоных словах, за ліпень толькі яго прадпрыемства прадало каля 600 вентылятараў. «Такі рэзкі ўсплеск попыту на гэты тавар на маёй памяці быў хіба што чатыры-пяць гадоў таму, калі таксама выдалася спякотнае лета», — адзначыў намдырэктара ЦУМа, перадаюць «Мінск-Навіны».

У крамах Мінску сёлета настольны вентылятар каштуе каля 50 тыс. рублёў, падлогавыя — каля 190 тыс. рублёў. Па словах прадаўцоў, прыборы пакуль яшчэ мжно набыць на рынках, але там яны каштуюць у некалькі разоў даражэй.

Как вам новость?
Головоломки