У цэнтры Мінска могуць з'явіцца пешаходныя вуліцы

18.08.2010 13:38
Архив Редакция

Некалькі вуліц у цэнтры Мінска могуць стаць пешаходнымі, перш за ўсё гэта тычыцца вуліцы Камсамольская, якая на перакрыжаванні з вуліцай Нямігай стала тупіковай. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі КУП «Мінская спадчына». Па іх словах, дадзеныя захады з'яўляюцца часткай плану па пераўтварэнні ў пешаходныя некаторых вуліц гістарычнага цэнтра Мінска.

Пешаходныя зоны павінны быць адкрытыя да 2013 года, калі завершыцца рэканструкцыя гістарычнага цэнтра горада, перадае агенцтва «Минск-новости».

Пешаходнымі плануюць зрабіць вуліцы Гандлёвая, Кірылы і Мяфодзія, Герцэна і Музычны завулак ў Верхнім горадзе, вуліца Рэвалюцыйная ад плошчы Свабоды да Гарадскога Вала і Камсамольская ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі. Тым не менш, рух тэхналагічнага і спецыяльнага транспарту па іх захаваецца.

Как вам новость?
Головоломки