У цэнтры Мінску машына правалілася пад асфальт

09.07.2010 11:57
Архив Редакция

У цэнтры Мінску побач з гатэлем Crowne Plaza іншамарка Audi правалілася правым колам пад асфальт. "Машына стаяла на стаянцы, я ад'ехаў, каб адправіцца па справах, — расказаў кіроўца аўтамабіля. — Пад'ехаў да дарогі уключыў паварот, машыны сноўдаюць, я не мог адразу паехаць. Стаяў і чакаў пакуль машыны праедуць, каб я мог выехаць на дарогу і адчуў , што машына пачала апускацца".

Па словах кіроўцы іншамаркі, ён адразу не зразумеў, што адбылося. А пасля таго, калі кіроўца выйшаў з машыны, ён убачыў, што асфальт пад правым колам пачаў правальвацца і машына «легла на пуза», перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Гаспадар іншамаркі лічыць, што калі б ён адразу праехаў гэты ўчастак дарогі без прыпынку, то інцыдэнту можна было б пазбегнуць. Аднак, як сцвярджаюць таксісты, якія працуюць побач з гатэлем, у гэтым месцы аўтамабілі правальваюцца не ўпершыню.

Па словах відавочцаў, яму на выездзе са стаянкі рамантуюць разоў дзесяць за сезон, і па новым асфальце відаць, што яе нядаўна цыравалі.

Как вам новость?