У цэнтры Мінску партфель з дакументамі прынялі за бомбу

22.07.2010 10:54
Архив Редакция

20 ліпеня ў "дзяжурную частку" Цэнтральнага РУУС Мінску паступіла інфармацыя аб тым, што на тратуары вуліцы Гарадскі Вал ляжыць нічыйны чорны партфель. Прылеглую тэрыторыю ачапілі ў тэрміновым парадку. Спецыялісты групы размінавання пасля ўважлівага абследавання партфеля і яго змесціва выбуховых прыладаў не выявілі.

У хуткім часе аб’явіўся гаспадар партфеля — прараб аб’екта, што будуецца непадалёк. Па яго словах, гадзінай раней ён прымаў будаўнічы груз. Пакуль распісваўся ў накладных дакументах, партфель з асабістымі і службовымі дакументамі паставіў на капот машыны і забыўся на яго.

Пасля афармлення накладных аўтамабіль крануўся з будпляцоўкі. Партфель, верагодней за ўсё, заставаўся на капоце да таго часу пакуль кіроўца не здзейсніў рэзкі манеўр, выязджаючы з дваровай тэрыторыі на праезную частку вуліцы, паведамілі ў галоўным упраўленні ўнутраных спраў Мінгарвыканкама.

Пасля гутаркі з міліцыяй партфель вярнулі рассеянаму ўладальніку, чаму той быў вельмі рады, адзначылі ў міліцыі.

Как вам новость?
Головоломки