Украінскія хуліганы абстралялі беларускіх рыбакоў

03.08.2010 15:00
Архив Редакция

У Чарнігаўскай вобласці на Дняпры хуліганы абстралялі з траўматычнай зброі беларускіх рыбакоў. Як паведаміў сёння начальнік прэс-службы Чарнігаўскага памежнага атрада падпалкоўнік Аляксандр Дудко, ад Гомельскай памежнай групы паступіла інфармацыя аб тым, што рыбакі, якія знаходзіліся на безыменным беларускім востраве насупраць вёскі Каменка (Украіна), былі абстраляныя з траўматычнай зброі невядомымі асобамі. Зламыснікі стралялі з маторнай лодкі і зніклі ў невядомым кірунку.

У ходзе праверкі было ўстаноўлена, што да гэтай канфліктнай сітуацыі можа мець дачыненне група з васьмі асобаў (4 мужчыны і 4 жанчыны). «Пры правядзенні агляду месца адпачынку гэтай групы ў гумавай лодцы быў знойдзены адзін патрон (шумавога дзеяння або газавы), а ў далейшым на беразе — сем страляных гільзаў», — праінфармаваў Дудко.У аднаго з адпачываючых была канфіскаваная пнеўматычная вінтоўка ІЖ-38 без дакументаў. Суседзі гэтай групы пацвердзілі, што тыя стралялі і выходзілі на лодцы на Дняпро. За выхад на ваду па-за пункт базавання на незарэгістраванай лодцы без дазволу падраздзелу Дзяржпамежслужбы датычна двух грамадзянаў Украіны складзеныя дакументы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 202 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях.Пазней адзін з мужчын прызнаўся, што гэта ён абстраляў з траўматычнай зброі беларускіх рыбакоў, а пісталет, спалохаўшыся, выкінуў у ваду. За ўчыненае правапарушэнне на яго былі складзеныя дакументы адміністрацыйнага правапарушэння па арт. 173 Хуліганства.Нагадаем, у траўні пад Харкавам рыбакі падарваліся на выбухной прыладзе.Крыніца: Корреспондент.net

Как вам новость?