У Чарнобыльскай зоне 211 населеных пунктаў абвясцілі "чыстымі"

15.03.2010 11:06
Архив Редакция

Савет міністраў Беларусі пастановай ад дзясятага лютага 2010 года адмяніў стары і зацвердзіў новы пералік населеных пунктаў, змешчаных у зоне радыёактыўнага забруджвання. У адпаведнасці з новым пералікам, агульны лік забруджаных населеных пунктаў у краіне паменшыўся на 211 адзінак, у параўнанні са спісам, які зацвердзілі ў 2005 годзе.

Падрыхтоўка новага пераліку забруджаных тэрыторый была запланавана дзяржаўнай праграмай па пераадоленні наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС на 2006-2010 гады, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

Паводле новага пераліку, больш за 100 вёсак і сёлаў перавялі з «зоны з правам на адсяленне» (сярэдняе забруджванне) — у «зону пражывання з радыяцыйным кантролем» (мінімальнае забруджванне). У Брэсцкай вобласці з зоны з правам на адсяленне каля 30 вёсак зараз адносяцца да зоны пражывання з кантролем, а яшчэ пяць вёсак і зусім прыбралі з зоны радыёактыўнага забруджвання.

Як распавяла намначальніка кіравання рэабілітацыі пацярпелых тэрыторый дэпартамента па ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС міністэрства па надзвычайных сітуацыях Серафіма Кукіна, ёсць зоны з правам на адсяленне з рознай шчыльнасцю забруджвання і рознай дозай апрамянення.

«Некаторыя населеныя пункты перайшлі з зоны з правам на адсяленне ў зону з перыядычным радыяцыйным кантролем, бо доза апрамянення зменшылася і стала менш за 1 Кі/кв.км. А 11 населеных пунктаў выйшлі з зоны забруджвання адразу ў чыстую зону за кошт таго, што шчыльнасць ужо была менш за дапушчальную, а зараз зменшылася яшчэ і доза апрамянення», — распавяла намначальніка.

Па словах Серафімы Кукінай, 24 з 211 населеных пунктаў выйшлі з пераліку як нежылыя. «Астатнія перамясціліся ў чыстыя зоны. За кошт натуральнага распаду радыёнуклідаў шчыльнасць забруджвання ў гэтых населеных пунктах стала дапушчальнай. Гэта дазваляе па законе лічыць іх не забруджанымі», — сцвярджае спецыяліст, дадаўшы пры гэтым, што штогод шчыльнасць забруджвання цэзіем-137, напрыклад, памяншаецца прыкладна на 2%.

Как вам новость?
Головоломки