У чарзе па валюту мінчукі стаяць з Вялікадня — відэа

26.05.2011 12:50
Архив Редакция

У Мінску жадаючыя набыць замежную валюту ў абменных пунктах банкаў вымушаныя запісвацца ў чаргу. Чакаць валюты даводзіцца не адзін дзень, бо ў абменных пунктах і пасля праведзенай дэвальвацыі валюта так і не з'явілася. Да прыкладу, у чарзе ў абменнік ля гіпермаркета "Прастор" на вуліцы Ясеніна цяпер падыходзіць чарга тых, хто запісаўся яшчэ перад Вялікаднем.

У спіс на дадзены момант унесены прозвішчы 300 чалавек. Людзі арганізавалі своеасаблівае дзяжурства: каля крамы кругласуткава стаяць тыя, чыя чаргу на падыходзе, астатнія час ад часу з’яўляюцца на пераклічку, перадае «n#####n».

Аналагічная сітуацыя сёння складаецца каля многіх буйных крамаў горада, у якіх ёсць абменныя пункты. Часта людзі з чаргі начуюць на лавачках або ў машынах побач з абменнікамі.

Як перадаваў Тэлеграф, наяўная валюта ў мінскіх абменніках не з’явілася і пасля праведзенай дэвальвацыі. Афіцыйны курс даляра Нацбанка Беларусі на 26 траўня складае 4932 рублі, еўра — 6 921,08 рубля, расійскага рубля — 173,18 рубля.

Как вам новость?
Головоломки