У Цюрыху адкрылася беларускае консульства

18.03.2010 15:47
Архив Редакция

17 сакавіка ў Цюрыху адбылося адкрыццё Ганаровага консульства Рэспублікі Беларусь. Урачыстае адкрыццё прайшло ў рамках візіту намесніка міністра замежных спраў Беларусі Андрэя Еўдачэнкі ў Швейцарыю, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Акрамя таго, беларуская дэлегацыя 17 сакавіка прыняла ўдзел у семінары для прадстаўнікоў дзелавых колаў Швейцарыі па гандлёва-эканамічным і інвестыцыйным супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь. Мерапрыемства адбылося ў Цюрыху на базе вядучага швейцарскага банка «Credit Suisse».

Ад швейцарскага боку на семінары прысутнічалі прадстаўнікі МЗС, іншых федэральных органаў і дзелавых колаў Швейцарыі. З дакладамі перад удзельнікамі мерапрыемства выступілі прадстаўнікі кіраўніцтва міністэрстваў замежных спраў і эканомікі Беларусі, Беларускай універсальнай таварнай біржы.

Дакладчыкі ахарактарызавалі сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі, гандлёвую і мытную палітыку краіны ў кантэксце ўтворанага Мытнага саюза. Прадстаўнікі Беларусі таксама азнаёмілі швейцарскі бок з прававымі гарантыямі для замежных інвестараў і перавагамі працы швейцарскіх фірмаў на беларускім рынку. Пасля семінара чальцы беларускай дэлегацыі правялі шэраг сустрэч са швейцарскімі бізнэсмэнамі.

18 сакавіка беларуская дэлегацыя прыме ўдзел у чарговым паседжанні Беларуска-Швейцарскага сумеснага камітэта па гандлі і эканамічным супрацоўніцтву, паведамілі ў прэс-службе беларускага МЗС.

У 2009 годзе таваразварот паміж Беларуссю і Швейцарыяй склаў 190 млн. даляраў ці 69,3% у параўнанні з 2008 годам. Аб’ём экспарту беларускай прадукцыі ў 2009 годзе склаў 5,9 млн.. даляраў ці 65,1% да ўзроўню папярэдняга года. Аб’ём беларускага імпарту швейцарскай прадукцыі склаў 184 млн. даляраў ці 69,4% да ўзроўню 2008 года.

Как вам новость?
Головоломки