У ЦВК пададзена ўжо сем заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групп

24.09.2010 09:01
Архив Редакция

Яшчэ два прэтэндэнты на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах падалі 23 верасня ў Цэнтрвыбаркам заяўкі на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп. Гэта першы намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Юры Глушакоў і начальнік сектара знешнеэканамічнай дзейнасці ААТ "Віцебскі плодагароднінны камбінат" Сяргей Рыжоў. Такім чынам, у ЦВК ужо сем заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных груп.

Пры гэтым толькі адна ініцыятыўная група зарэгістраваная — гэта група Віктара Цярэшчанкі, старшыні савета «Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва», паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У склад ініцыятыўнай групы Юрыя Глушакова ўключана 244 чалавекі, Сяргея Рыжова — 112 чалавек, перадае БелаПАН.

Заявы, якія паступілі сёння, 23 верасня, Цэнтрвыбаркам плануе разгледзець на пасяджэнні 27 верасня.

Цяпер дзеючы прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пакуль не падаваў дакументы на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты. Тэрмін прыёму дакументаў заканчваецца 24 верасня ў 19:00.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 23 верасня дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп падалі: лідэр грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» паэт Уладзімір Някляеў, індывідуальны прадпрымальнік з Віцебска Уладзімір Правальскі, санітарка з Гомельскага раёна Наталля Старыкава і намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук.

З 30 верасня па 29 кастрычніка пачнецца збор подпісаў. Прэтэндэнт на ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах павінен здаць не менш за 100 тыс. подпісаў. З 14 па 23 лістапада пачнецца рэгістрацыя кандыдатаў. 14-18 снежня пройдзе датэрміновае галасаванне. Усталяванне канчатковых вынікаў галасавання — не пазней за 29 снежня. Другі тур, калі ён спатрэбіцца, пройдзе не пазней за 2 студзеня 2011 года.

Как вам новость?
Головоломки