У ЦВК рады вялікай колькасці прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта

02.06.2010 15:01
Архив Редакция

Цэнтрвыбаркам Беларусі вітае з'яўленне вялікай колькасці патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты на будучых выбарах. "Тое, што з'явілася шмат патэнцыйных кандыдатаў, можа нас толькі радаваць, — адзначыў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. — Множнасць пунктаў гледжання, якая існуе ў грамадстве, павінна адлюстроўвацца нейкім чынам і падчас выбарчай кампаніі".

Па словах прадстаўніка Цэнтрвыбаркаму, сэнс стварэння палітычных партый акурат і заключаецца ў тым, каб «весці працу па прасоўванні сваіх ідэй і па заваёве рэальнай улады», перадае БелаПАН. «А рэальную ўладу можна заваяваць двума шляхамі: рэвалюцыйным, што ўжо праходзілі ў гісторыі і што нікім не ўхваляецца, і дэмакратычным, шляхам ўдзелу ў выбарах», — лічыць Мікалай Лазавік.

Пры гэтым, на думку сакратара ЦВК, працу па вылучэнні прэтэндэнтаў на прэзідэнцкі пост палітычным партыям трэба было пачынаць яшчэ раней, як, напрыклад, паступіла Ліберальна-дэмакратычная партыя Сяргея Гайдукевіча.

«Гэтая партыя ўжо даўно вызначылася са сваім кандыдатам, які адкрыта заяўляе, што вядзе перадвыбарную прэзыдэнцкую кампанію. Больш за тое, і мясцовыя выбары былі выкарыстаны партыяй, каб праінфармаваць выбаршчыкаў аб сваім кандыдаце», — падкрэсліў прадстаўнік Цэнтрвыбаркаму.

«Многія бачылі, што прадстаўнікі ЛДП распаўсюджвалі матэрыялы аб кандыдатах у дэпутаты мясцовых саветаў, на якіх адначасова гаварылася, што іх лідар Сяргей Гайдукевіч з’яўляецца патэнцыйным кандыдатам у прэзідэнты», — дадаў Мікалай Лазавік.

Как вам новость?