У ДАІ расказалі, як паводзіць сябе падчас патопаў

21.06.2010 11:42
Архив Редакция

Узровень вады на некаторых вуліцах Мінску падчас моцнага дажджу падымаецца настолькі, што стварае перашкоды для руху транспарту. Як расказалі ў Дзяржаўтаінспекцыі, у сувязі з гэтым кіроўцам падчас моцнай злівы лепш прыпаркавацца і перачакаць, і не паддавацца паніцы.

Па словах начальніка аддзела дарожнай інспекцыі ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Андрэя Зыранава, кіроўцам таксама не варта спяшацца.

«На жаль, ёсць кроўцы, якія спрабуюць даказаць астатнім, што ў іх не машыны, а ўсюдыходы, ці прадэманстраваць свой «прафесіяналізм». У выніку яны становяцца прадметам для жартаў мінакоў. Пры гэтым гідраўдарам можна пашкодзіць рухавік аўтамабіля», — адзначыў супрацоўнік сталічнага ДАІ .

Некаторыя мінскія вуліцы затапляе тады, калі за кароткі прамежак часу ападкаў выпадае больш за ўсталяваную норму, расказаў Андрэй Зыранаў. Па гэтай прычыне, адзначыў прадстаўнік ДАІ, у нізінных месцах або месцах з малой колькасцю дожджапрымальнікаў утвараюцца падтапленні. «Тут спрацоўвае прынцып бутэлькі: уся вада адразу не можа выліцца праз вузкае рыльца», — дадаў Андрэй Зыранаў.

Па словах прадстаўніка ДАІ, падчас падтапленняў для руху транспарту ёсць маршруты аб’ездаў, а таксама выразна адпрацаваны алгарытм дзеянняў супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі ў такіх выпадках.

«Гэтае пытанне кантралюецца не толькі гарадскімі ўладамі, але і Адміністрацыяй прэзідэнта. Работы вядуцца пастаянна: устанаўліваюцца дадатковыя дожджапрымальнікі, дзе неабходна — зніжаюцца альбо павышаюцца борты і тратуары, актыўна будуюцца і рэканструююцца калектары, сістэмы дажджавой каналізацыі, у цэнтры паніжаюць узровень Свіслачы», — канстатаваў Андрэй Зыранаў.

Месцы магчымых падтапленняў вуліцаў у Мінску:

Вул. Няміга, 2 — 32 (пр. Пераможцаў, 1, пл. 8 сакавіка);
Пр. Пераможцаў: Палац спорту, перасячэнне з вул. Ігнаценка;
Вул. Камсамольская, 6 — 22;
Пр. Дзяржынскага, 1 — 9, чыг. пуцеправод вул. Р. Люксембург, 53А;
Вул. Інтэрнацыянальная, 1 — 15;
Вул. Ціміразева, 9 — 15;
Пр. Машэрава, 11 — 25;
Вул. Берута, 14 — 24;
Пр. Пушкіна, 30 — 40;
Вул. Харкаўская, 67 — 79;
Вул. Панчанкі, 12 — 26;
Пр. Партызанскі, 69 — 81;
Вул. Пржавальскага, 63 — 102;
Вул. Васняцова, 2 — 10;
Вул. Валадзько, 6 — 12;
Вул. Талстога, 24 — 32;
Вул. Варанянскага, 1 — 13;
Вул. Магілёўская, 18 — 34;
Вул. Быхаўская (ад вул. Жукоўскага да вул. Пензенскай);
Вул. Каржанеўскага, 8 — 18;
Вул. Брэсцкая, 1 — 84;
Вул. Казінца, 50 — 62;
Вул. Фізкультурная, 1 — 11;
Вул. Сцебенева, 3 (рыбокомплекс);
Вул. Сурганава, 21 — 31;
Вул. Багдановіча, 78 — 120, 198 — 202;
Вул. Я. Коласа, 17 — 23;
Вул. Куйбышава, 57 — 69;
Вул. В. Харужай, 1 — 11;
4-ы Ізмайлаўскі зав., 7 — 23;
Вул. Захарава, 21 — 77;
Вул. Ваўпшасава, 12 — 42;
Вул. Сталетава, 1 — 52;
Вул. Смаленская, 5 — 15;
Вул. Палярная, 28 — 54;
Вул. Сцяпянская, 12 — 30;
Вул. Кашавога, 3 — 30;
Вул. Ваньковіча, 53 — 63;
2-і зав. Глаголева, 1 — 18;
Пл. Багушэвіча;
Вул. Сямашкі, 1 — 9;
Пр. Жукава (пад пуцеправодам);
Вул. Карпава, 2 — 16;
Вул. Заходняя, 2 — 19;
Вул. Алібегава, 13 — 27;
Вул. Талбухіна, 3 — 11;
Вул. Заслонава, 15 — 17;
Вул. Каліноўскага, 56 — 82;
Вул. Чыжэўскіх, 110 — 166;
Вул. Балтыйская, 7 — 15;
Вул. Гараўца, 2 — 14;
Вул. Палеская, 7 — 35;
Вул. Палявая, 25 — 41;
Вул. Палявая, 4 — 12;

Как вам новость?