У даверанай асобы Някляева канфіскавалі дыск з песнямі на вершы паэта

04.01.2011 16:59
Архив Редакция

У даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Ніны Пахлопкі падчас ператрусу канфіскавалі дыск з песнямі на вершы паэта. Ператрус у кватэры Ніны Пахлопкі праводзілі дазнаўца КДБ і яшчэ два супрацоўнікі.

У якасці панятых былі запрошаныя суседзі. Сама Ніна Пахлопка паведаміла, што супрацоўнікі КДБ паводзілі сябе «вельмі карэктна», перадае сайт АДС.

У выніку супрацоўнікі КДБ акрамя кржэлкі з песнямі забралі таксама нэтбук, пустыя флэшкі і CD-дыскі, якія ўжо забіралі падчас ператрусу ў траўні 2010 года.

Как вам новость?
Головоломки