У другім паседжанні ФГС прымуць удзел 24 арганізацыі з Беларусі

03.09.2010 14:13
Архив Редакция

Запрашэнне прыняць удзел у другім пасяджэнні Форуму грамадзянскай супольнасці ў рамках палітыкі Еўрасаюза "Усходняе партнёрства" атрымалі 24 беларускія арганізацыі. Пра гэта паведаміў спікер форуму Сяргей Мацкевіч. Таксама ў спіс магчымых удзельнікаў сустрэчы ўвайшлі яшчэ тры беларускія структуры, якія паедуць на форум за ўласны кошт.

Усяго ад Беларусі заяўкі на ўдзел у ФГС адправіла 90 арганізацыяў, перадае БелаПАН.

Усяго Еўракамісія выдзеліла 140 запрашэнняў на шэсць краін-удзельніц Усходняга партнёрства і 60 арганізацыяў з краін ЕС. Таксама існуе спіс з 20 арганізацый, якія прымуць удзел, калі змогуць самастойна прафінансаваць сваю паездку. Акрамя таго, запрашэнне атрымалі 10 арганізацыяў з краін, якія не ўваходзяць ва Усходняе партнёрства, у прыватнасці Расіі. У цэлым, заяўкі на ўдзел у форуме падавала 562 арганізацыі, паведаміў Сяргей Мацкевіч.

Другое паседжанне Форуму грамадзянскай супольнасці пройдзе 18-19 лістапада ў Берліне.

Как вам новость?
Головоломки