У ДТЗ у Бабруйску згарэлі дзве маршруткі

24.01.2011 15:30
Архив Редакция

У Магілёўскай вобласці ў Бабруйску 23 студзеня ў 17:25 адбылося ДТЗ, у выніку якога загарэліся тры аўтамабілі — два маршрутныя таксі і легкавы аўтамабіль Toyota. Больш за дзесяць чалавек апынуліся заблакаванымі ў запаленых машынах. Большасць пасажыраў атрымала тэрмічныя апёкі рознай ступені цяжкасці і пераломы, двое знаходзяцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі.

Як паведаміў старшы інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Калеснік, аварыя адбылася па віне кіроўцы легкавіка, за рулём якога быў 20-гадовы бабруйчанін. Выязджаючы з другараднай дарогі на галоўную, ён не саступіў дарогу маршрутцы і ўрэзаўся ў яе. Ад удару таксі вынесла на сустрэчную паласу, дзе аўто сутыкнулася з такой жа маршруткай, перадае БелаПАН.

Па наяўнай інфармацыі, у салоне адной з маршрутак апынуўся балон з газам. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, ачапілі тэрыторыю і ізалявалі выбуханебяспечны балон, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

У выніку ўзгарання тэрмічныя апёкі атрымалі кіроўца Toyota і яго пасажыр 1964 года нараджэння. Іх шпіталізавалі з апёкамі галавы і канцавінаў. Кіроўцы і пасажыры маршрутных таксі сур’ёзна не пацярпелі.

Как вам новость?
Головоломки