У двух мінскіх валютчыкаў канфіскавалі 68 тыс. даляраў

24.06.2011 11:03
Архив Редакция

У Мінску супрацоўнікі міліцыі затрымалі двух валютчыкаў, у якіх канфіскавалі грошы на агульную суму каля 340 млн рублёў (68 тыс. даляраў) у эквіваленце. Пры сабе ў іх 300 млн беларускіх рублёў, 320 тыс. расійскіх рублёў, 2 тыс. даляраў і 750 еўра. Затрыманым пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі, паведамілі ў галоўным упраўленні па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у красавіку-траўні 2011 года супрацоўнікі УУС Беларусі на транспарце сумесна з падатковымі інспектарамі і супрацоўнікамі тэрытарыяльных АУС прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за незаконныя валютныя аперацыі 21 чалавека. На аб’ектах чыгуначнага і паветранага транспарту праваахоўнікі канфіскавалі больш за 70 млн рублёў, каля 14 тыс. даляраў, больш за 38 тыс. расійскіх рублёў і 210 еўра.

Па матэрыялах «Мінскі кур’ер»

Как вам новость?
Головоломки