У Дзень абароны дзяцей у Мінску пройдуць "Забег паўзункоў" і "Заезд бегункоў"

27.05.2010 12:49
Архив Редакция

Два маляўнічыя дзіцячыя святы — "Забег паўзункоў" і "Заезд бегункоў" — адбудуцца ў Мінску першага чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей у рамках штогадовай акцыі "Дзеці — гэта мы". "Забег паўзункоў" і "Заезд бегункоў" — гэта магчымасць для малых да трох гадоў паказаць усяму свету, якія яны адважныя і здольныя.

А для любячых бацькоў гэта яшчэ адзін спосаб распавесці пра радасць выхавання дзіцяці ў шчаслівай сям’і, поўнай душэўных сіл для стварэння і захавання свайго чыстага, сонечнага і цёплага свету.
Правілы ўдзелу ў конкурсах
У «Забегу паўзункоў» могуць прыняць удзел дзеткі ва ўзросце ад дзевяці месяцаў і да аднаго года, якія суправаджаюцца двума дарослымі. Па «бегавой дарожцы» яркай расфарбоўкі малому трэба будзе прапаўзці пяць метраў — ад аднаго дарослага да другога. Пераможцам стане тое дзіця, якое хутчэй за ўсіх справіцца з заданнем.
«Заезд бегункоў» — гэта спаборніцтва для малых ад аднаго да трох гадоў. Удзельнікі конкурсу, якія суправаджаюцца двума дарослымі, змогуць адчуць сябе сапраўднымі гоншчыкамі, катаючыся на яркіх машынках-джыпах СООО «ПП Палессе» пад бліскаўкі фотакамер і бурныя апладысменты родных і сяброў. Адштурхоўваючыся ножкамі ад падлогі, шумахерам-пачаткўцам трэба будзе пераадолець 30 метраў. Самыя хуткія дзеці атрымаюць заслужаныя званні першых пераможцаў «Заезду бегункоў».
Яшчэ больш свята
Міжнародны дзень абароны дзяцей павінен прайсці сапраўды радасна і святочна. Таму ў гэты дзень да 15:00 дзіцячы забаўляльны цэнтр «Косма» запрашае дзяцей і іх бацькоў бясплатна пагуляць і павесяліцца ў лабірынце «Адкрыты космас», наведнікаў якога чакаюць вялікія горкі, заблытаныя тунэлі, падвясныя масткі, батут, лазарны цір і басейн з рознакаляровымі шарыкамі.
Лепшы спосаб надоўга захаваць гэта свята ў памяці — зрабіць сямейны партрэт. Магчымасць бясплатна захаваць самую шчырую ўсмешку бацькоў і дзяцей у гэты радасны дзень дорыць студыя дзіцячай і сямейнай фатаграфіі «Харызма».
Усе пералічаныя мерапрыемствы ў рамках акцыі «Дзеці — гэта мы» пройдуць першага чэрвеня з 11:00 да 15:00 у дзіцячым забаўляльным цэнтры «Косма» па адрасе: г. Мінск, вул. Ціміразева 123/2, ТЦ  «Град».
Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя ўдзельнікаў будзе праходзіць да 28 траўня з 10:00 да 18:00 па тэлефоне (017) 259-48-83. Даведкі па тэлефоне, (017) 259 4883, электроннай пошце [email protected]
На свята дзяцінства ўсіх запрашаюць Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Разуменне», дзіцячы забаўляльны цэнтр «Косма», СООО «ПП Палессе» і студыя дзіцячай і сямейнай фатаграфіі «Харызма» пры інфармацыйнай падтрымцы партала Rebenok.by і часопіса «Малышок».

Как вам новость?
Головоломки