У Дзень навукі малады вучоны парэзаў калегу праз гістарычны фільм

18.05.2011 12:52
Архив Редакция

Суд Кастрычніцкага раёна Мінску прысудзіў 26-гадовага навучэнца магістратуры БДПУ да трох гадоў "хіміі" за цяжкія цялесныя пашкоджанні, якія той нанёс свайму калегу. Па дадзеных следства, малады чалавек пасварыўся са сваім суседам па пакоі ў інтэрнаце, 25-гадовым аспірантам БДПУ, і нанёс яму ўдар нажом у грудзі. Спрэчка маладых вучоных паўстала ў ходзе абмеркавання гістарычнага фільма.

Як паведамілі ў пракуратуры Кастрычніцкага раёна Мінску, з сярэдзіны дня 28 студзеня 2011 года магістрант Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта разам са сваім суседам па пакоі адзначаў Дзень беларускай навукі (афіцыйна прафесійнае свята беларускіх навукоўца адзначаецца 30 студзеня). Маладыя людзі распівалі піва і віно, перадае БелаПАН.

Уначы 29 студзеня маладыя людзі глядзелі па ноўтбуку серыял «Ясенін». Менавіта з нагоды гістарычных падзей і персанажаў фільма паміж імі ў нейкі момант завязалася спрэчку. Маладыя навукоўцы пачалі абражаць адно аднаго, а затым магістрант нанёс свайму калегу ўдар нажом у грудзі. Маладыя людзі адразу не зразумелі, наколькі сур’ёзнае атрыманае раненне і спрабавалі самастойна спыніць кроў і апрацаваць рану ёдам.

Прызначаючы пакаранне магістранту, суд зыходзіў з асобы абвінавачанага, які па месцы жыхарства, працы і вучобы характарызуецца станоўча, а таксама з характару і ступені грамадскай небяспекі здзейсненага злачынства. Суд таксама ўлічыў чыстасардэчнае раскаянне ў злачынстве, а таксама тое, што ён добраахвотна кампенсаваў матэрыяльную шкоду пацярпеламу, лячэбнай установе і станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

Как вам новость?
Головоломки